Лялькі Ірыны Герасімчык



У Слонімскім раённым краязнаўчым музеі імя Язэпа Стаброўскага адкрылася выстава лялек Ірыны Герасімчык.

На выставе слонімская мастачка і майстар выставіла каля 30 сваіх уласных лялек. Гэта лялькі-нявесткі, лялькі-мушкецёры, Мішкі Тэдзі і іншыя, вырабленыя з тэкстылю Ірынай Герасімчык. Выраб лялек – гэта хобі сланімчанкі, як кажа сама спадарыня Ірына, у кожнай ляльцы закладзена часцінка маёй душы.

Усе, хто наведвае выставу лялек Ірыны Герасімчык, атрымліваюць вялікае задавальнне і добры настрой.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім.

Фота аўтара.