Лявон Грышук: Я адчуў, што ёсць смерць і жыццё вечнае



У Менскім “Палацы мастацтваў” праходзіць юбілейная выстава Лявона Грышука “Дабравесьце”. Выстаўленыя працы сябра мастацкай суполкі “Пагоня” прысвечаны духоўнай і патрыятычнай тэматыцы. Вялікую частку экспазіцыі займае Чарнобыльская тэматыка. Якраз у 1986-м годзе мастак стаў ліквідатарам наступстваў тэхнагеннай катастрофы. “Я шкадую, што так позна пачаў звяртацца да хрысціянскіх матываў у мастацтве,” – гаворыць Лявон Грышук.

– Мяне Чарнобыль крануў, тым больш, калі я адчуў, убачыў гэтую смерць. Калі зірнуў у чорную дзірку рэактара. Мне здалося, што смерць сваім крылом мяне кранула. Дасюль успамінаю гэтую жудасць. Нешта адбылося відаць, і я адчуў, што ёсьць сьмерць і жыццё вечнае.

Выстава прысьвечана 30-м угодкам Чарнобыльскай катастрофы. Экспазіцыю “Дабравесьце” можна пабачыць у галоўнай зале сталічнага Палаца Мастацтваў. Выстава працягнецца да сярэдзіны жніўня.

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота nashkraj.by