Лявон Вольскі: Новы альбом абавязкова будзе



Лявон Вольскі заявіў, што не збірацца спыняць працы над сваім новым альбомам. Цяпер у сеціве ідзе краўндфангавая кампанія ў падтрымку рэлізу. Яе старт супаў з раптоўнай смерцю жонкі і прадусаркі Лявона – Ганны Вольскай. І менавіта ёй належыць ідэя выдаць працу з дапамогай слухачоў, павдемаляе tuzin.fm.

«Ганна хацела выпрабаваць краўндфандынг, але так сталася, што пакуль мы запусцілі сайт, яна трапіла ў лякарню. Яна пачула частку новага матэрыялу і вельмі хацела, каб ён быў выдадзены менавіта грамадою, таму мы вырашылі нічога не спыняць. Прыняць тое, што здарылася з ёй вельмі складана і ў пэўным сэнсе немагчыма. Але шчыра дзякую ўсім за падтрымку ў гэты вельмі цяжкі момант. Мне зараз складана сказаць, калі і якім выйдзе новы альбом. Але гэты альбом абавязкова будзе», – сказаў Лявон.

Усе песні для новага альбому, які мае стаць працягам папярэднага сольніка Вольскага «Грамадазнаўства», ужо напісаныя, частка матэрыялу ўжо запісаная на віленскай студыі з нарвежскім саўндпрадусарам Снорэ Бэргерудам. 60% неабходных сродкаў на яго выхад ужо сабрана. Свой унёсак можа зрабіць кожны праз афіцыйны сайт.