Магдэбургскі Віцебск 2017



Антон Якаўлеў пры падтрымцы народнага клуба гістарычнай рэканструкцыі „Варгенторн” i „Vitebsk4me” стварыў для праекта „Магдэбургскі Віцебск” тэматычны ролік.

Віцебск атрымаў Магдэбургскае права 17 сакавіка 1597 года — граматай польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта III Вазы. Тут з’явіўся магістрат — орган гарадскога самакіравання. Гораду далі герб, пячатку, харугву, права на правядзенне штогадовага кірмашу на працягу месяца. Гараджане пабудавалі ратушу і гасціны двор.

Беларускае Радыё Рацыя