Майстру пейзажа Мікалаю Дучыцу – 120 гадоў



Споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння аднога з лепшых беларускіх пейзажыстаў савецкіх часоў Мікалая Дучыца. Пра перадваенны лёс мастака распавядае яго ўнучка Людміла Дучыц.

– Праз Эстонію стаў ён прабірацца на Наваградчыну, на радзіму. Прыйшлося затрымацца ў Менску. Прайшла мяжа з Польшчай. Ён так і застаўся ў Менску. Тут 1921 годзе такое мастацкае жыццё віравала. Выстаўляліся ўсе знакамітасці. У 40-ым годзе ў Менску колькасць мастакоў узрасла можа ў некалькі разоў. Таму што шмат мастакоў длучылася з Заходняй Беларусі і Беласточчыны.

Пейзажысту Мікалаю Дучыцу давялося пражыць у акупаваным Менску, зведаць зняволенне ў савецкай турме. Аднак яго пасляваенны лёс склаўся ўдала. Сапраўдным вызваленне стаўся выхад на пенсію, калі ён змог маляваць краявіды ўлюбёнай Беларусі, не азіраючыся на замовы дзейсных уладаў.

wx1080

wx1080_3

8329331_4

Карціны Мікалая Дучыца

Максім Клімковіч, Беларускае Радыё Рацыя