Гарадзенцы пачулі гісторыю рэлігійнасці свайго гораду



Гарадзенскі краязнаўца і былы супрацоўнік гарадзенскага музея гісторыі рэлігіі Віктар Кірэеў раскрыў маладым гарадзенцам гісторыю рэлігійнасці гораду. На гістарычным аўторку, што ўжо традыцыйна адбываецца ў гарадзенскай “Краме Ц”, размаўлялі пра гісторыю рэлігій і канфесій, што мелі і маюць уплыў на жыццё гарадзенцаў на працягу стагоддзяў. Пра цікавыя звесткі і пра адрозненні „нашых” манаскіх ордэнаў, а таксама аб гарадзенскіх храмах – іх гісторыі і архітэктуры. Што звязвае Гародню і рэлігійнасць Віктар Кірэеў распавёў Беларускаму Радыё Рацыя:

– Я лічу, што рэлігійнасць тут, па-першая, больш глыбокая, больш распаўсюджаная, тут больш людзей рэлігійных, больш людзей, якія вызнаюць нейкія рэлігійныя погляды. Гэта, пэўна, і традыцыі, і гэта, пэўна, тое, што пакінула нам гісторыя нашага краю. Я лічу, можа ў нас тут больш такой талерантнасці, прыкладам, тыя часы, калі паўднёвая, усходняя Беларусь раздзіраліся рознымі канфліктамі – казацтва, войны, гэта не закранула нас, менавіта Гарадзеншчыну.

Наступнай тэмай гістарычнага аўторка ў Гародні будзе гісторыя гарадзенскай музыкі ад знаўцы ды калекцыянера музыкі Юрыя Грыгера.

Беларускае Радыё Рацыя