Маладэчанцы зайгралі ў Польшчы ў гонар Агінскага



Сёлета споўнілася 250 гадоў з дня нараджэння Міхала Агінскага. У падваршаўскім Ізабэліне Маладэчанскі моладзевы музычны народны тэатр зладзіў канцэрт у гонар кампазітара.

2015-11-07_Zavalnia_kancert_Ahinski_fota (7)

Канферансье Юльян Бельскі зазначыў, што Міхал Клеафас Агінскі аб’ядноўвае краіны:

– Мы ўсе сапраўды вельмі любім князя Міхала. Пра яго можна распавядаць доўгія-доўгія гадзіны, але тое, што тут гучала са сцэны, магчыма найважнейшае, што ён свой у Беларусі, у Літоўскай Рэспубліцы, у Польшчы і ў Расеі.

Падобнага меркавання прытрымліваецца і войт гміны Ізабэлін Вітальд Маляроўскі, які зазначае, што многія польскія кампазітары належаць таксама іншым народам:

– Мы маем такіх кампазітараў, якія з’яўляюцца кампазітарамі двух народаў, напрыклад, Шапэна таксама прызнаюць сваім французы, Манюшку таксама прызнаюць сваім літоўцы. Таму гэта хутчэй правіла, калі ідзе пра найбольш знакамітых кампазітараў, у Польшчы яны заўсёды маюць шматнацыянальны радавод.

Канцэрт адбыўся пры падтрымцы Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя