„Малыш & КарлсБерг” ды „The Dead President” выступілі ў Гародні



Канцэрт гуртоў „Малыш & КарлсБерг” ды „The Dead President” адбыўся ў адным з гарадзенскіх пабаў. Выступ прыцягнуў пільную ўвагу праваахоўнікаў, але ўсё ж адбыўся.

k10

Гарадзенцы з „Малыш & КарлсБерг” праспявалі каля двух дзясяткаў песень, у тым ліку каверы на песні гурта „Ляпіс Трубецкой”. Кажа вакаліст гурта Аляксей Пасікаў:

– Такія канцэрты патрэбныя, бо ўвогуле мала пляцавак, дзе можна паграць у сваё задавальненне, тым больш калі прыязджаюць добрыя гурты. Беларусы ж такі народ, яны ўсім шчыра радыя.

Вакаліст гурта „The Dead president” Цёма:

– Афігіцельны канцэрт сёння ў Гародні адыгралі, усё вельмі пазітыўна, усё зашыбісь. Другі дзень запар мы граем насупраць аддзялення міліцыі – гэта вельмі афігенна і вельмі весела. Мы ўсе задаволеныя і гатовыя не раз яшчэ сюды вярнуцца, калі нас канешне запросяць. Усім за ўсё дзякуй.  

Пасля выступу ў Гародні музыкі з маскоўскага гурта „The Dead President” паехалі ў вялікае еўрапейскае турнэ.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня