Малюнкі Напалеона Орды на гарадзенскіх паштоўках



Серыя ўнікальных паштовак, на якіх адлюстравана Гародня ХІХ стагоддзя, вышла ў гарадзенскім выдавецтве «Юрсапрынт». На паштоўках – малюнкі горада беларускага і польскага мастака Напалеона Орды. Частку гэтых малюнкаў мастак намаляваў падчас падарожжаў, а некалькі з іх  былі зроблены ў гарадзенскай турме, дзе мастак сядзеў пасля падаўлення паўстання 1830-31 гадоў. Праэкт паштовак распрацаваў гарадзенскі гісторык Андрэй Чарнякевіч, а выданнем займаўся Аляксандр Рыжы, галоўны рэдактар выдавецтва “Юрсапрынт”.

– Гэта не толькі паштоўкі, але і вандроўка па горадзе. Бо кожную паштоўку можна ўзяць, пабачыць на ёй адрас, дзе і была зроблена замалёўка. Таму гэта цікава паглядзець, як выглядае Гародня цяпер і 150 год таму, якой яе намаляваў Напалеон Орда.

У камплекце 15 паштовак, якія можна будзе набыць у гарадзенскай кнігарні “Праметэй” і ў самім выдавецтве па вуліцы Маркса, 11. Паштоўкі зацікавяць кожнага гарадзенца і госця горада, які цікавіцца гісторыяй Гародні.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня