Малюнкі слонімскіх дзяцей з’явяцца на календары ў Лондане



1 верасня ў Слонімскай гімназіі № 1 адбылося ўзнагароджанне дзяцей, якія два месяцы таму прымалі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў, які ладзіў фонд “Вялікія сэрцы” з Лондана. Кожны з дзяцей намаляваў сваіх любімых жывёлак, якія былі перададзены ў гэты фонд.

2gaEvx1BZNTo

З усіх малюнкаў кіраўнікі фонду выбралі 12 самых найцікавейшых. Гэтыя малюнкі будуць апублікаваныя ў календары на 2016 год, які выйдзе з друку ў Вялікабрытаніі, а сродкі ад яго пойдуць на дапамогу жывёлам Беларусі.

Першае месца ў конкурсе малюнкаў заняла Аляксандра Малчанава, якая атрымала галоўны прыз арганізатараў конкурсу. А ўсе астатнія дзеткі былі ўзнагароджаны дыпломамі фонду “Вялікія сэрцы” і падарункамі, якія ўручыла прадстаўнік арганізацыі Кацярына Крывушына.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім