Мар’ян Скрамблевіч паказаў гарадзенцам народныя інструменты



Знакаміты майстар народных інструментаў Мар’ян Скрамблевіч выступіў перад гарадзенцамі ў краме народных майстроў “Лёля”.

Мар’ян Скрамблевіч

Музыка не толькі паказаў прысутным унікальныя інструменты, але і зайграў на іх:

– Тут у мяне ўсё ўнікальнае, бо частку я аднавіў практычна з нуля, а частку ўдасканаліў.

Наступная сустрэча з Мар’янам Скрамблевічам адбудзецца ў Гародні ў сярэдзіне снежня ў Гарадзенскай вучэльні мастацтваў, дзе ён прадставіць кнігу па музычных інструментах, якая выдадзена Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня