Мастачка, якая робіць беларускае вулічнае мастацтва



’’Размовы з вядомымі берасцейцамі’’ апублікавалі ў Інтэрнэце сябры агенцтва рэгіянальнага развіцця ’’Дзедзіч’’ у Берасці. Гэтым разам у якасці героя для папулярызацыі беларускай мовы была абрана мастачка Алена Іоніна, – распавяла адная з галоўных каардынатараў кампаніі ’’Наша мова’’ Алена Каховіч:

– Гэта даволі маладая мастачка, яна робіць беларускае вулічнае мастацтва, малюе розныя графіці з уласнымі беларускімі сюжэтамі. Вось напрыклад, у нас ёсць апошняя праца, якая паказваецца ў відэа, гэта беларусачка ў народным строі ў сучаснай апрацоўцы.

mastaczka_3

Мастачка Алена Іоніна распавядае пра свае адносіны з беларускай мовай, чытае верш і ўзгадвае, якім беларускім словам называла яе бабуля ў дзяцінстве.

Беларускае Радыё Рацыя