Мастак Ян Русачэк прадставіў новы арт-праект



Гарадзенскі мастак Ян Русачэк прадставіў свой новы арт-праект “Ракавінкі, кнігі, птушкі ды іншыя гадзіннікавыя механізмы”. Вернісаж выставы адбыўся ў галерэі “У Тызенгаўза”.

Праца мастака – гэта асэнсаванне часу. Творца спрабуе шукаць сэнс існавання чалавека ў прасторы:

– Навукоўцы, фізікі даказваюць, што часу няма як такога. Гэта ілюзія, якую ствараюць людзі, а калі гэта тое, што ствараецца людзьмі, значыць гэта можна нейкім чынам усвядоміць і адлюстраваць. Я гэта паспрабаваў прадставіць з дапамогай нейкіх выяўленчых элементаў – фартоў, радоў, нейкіх інсталяцый, якія падштурхоўваюць да разважання пра гэтую дзіўную і невідочную з’яву, якая акаляе нас усё наша жыццё.

Ян Русачэк з’яўляецца адным з самых вядомых беларускіх графікаў. Неаднаразова адзначаўся шматлікімі дыпломамі і медалямі на міжнародных конкурсах у Польшчы, Гішпаніі, ЗША, Кітаі, Турцыі і Беларусі.

Пабачыць яго выставу ў галерэі  “У Тызэнгаўза” можна да канца снежня.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня