Мастацкі праект „Беларусы і Падляшша” наведаў Бельск Падляшскі



Мастацкі праект „Беларусы і Падляшша” гэтымі днямі можна пабачыць у Бельскім беларускім агульнаадукацыйным ліцэі.

DSC01646

Праект паўстаў дзякуючы ініцыятыве сяброў наваполацкага творчага аб’яднання „Жалезны воўк”. 6 чэрвеня каардынатар праекта Андрэй Мікалаеў знаёміў навучэнцаў ліцэя з экспазіцыяй выставы:

– Паміж урокаў мы рабілі адмысловыя невялічкія лекцыі. Да нас заходзілі ліцэісты з розных класаў, і мы з імі ў жывым фармаце сустракаліся і размаўлялі. Я ім распавядаў: што гэта такое, што робім, дзеля чаго. Гэта было больш падобна на нефармальную сустрэчу.

Раней выстава „Беларусы і Падляшша” была паказана ў пачатковай школе № 4 імя Сібіракоў у Беластоку. На гэтым тыдні выставу змогуць пабачыць і ў Белавежы.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Аляксея Трубкіна