Мастацтва, якое выкарыстоўвае кветкі, лісце, галіны дрэў і травы



Фларыстыка – гэта разнавіднасць дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайну. Галоўным матэрыялам для выканання мастацкіх прац тут з’яўляюцца прыродныя матэрыялы – кветкі, лісце, галіны дрэў, травы, ягады, плады. Апошнім часам падобнае мастацтва робіцца надзвычай папулярным. Адкрываюцца выставы, праходзяць майстар-класы, у галерэях прадаюцца адпаведныя працы. У Віцебску гэтае мастацтва актыўна папулярызуе мастачка-фларыстка Алена Пятрова. Прычым яна стварае свае творы не толькі для салонаў і галерэяў, але і для прыродных ландшафтаў.

Працы мастачкі можна паглядзець у Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва. Выстава называецца „Art-Botanika”. Тут ёсць з чаго падзівіцца і пераканацца ў тым, што арыгінальна працаваць можна з самымі звычайнымі прыроднымі матэрыяламі і што з гэтага атрымліваецца.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя