Меладзэ: Беларус не дарос да «Еўрабачання»



6 лютага ў Кіеве адбыўся першы паўфінал ўкраінскага Нацыянальнага адбору на „Еўрабачанне 2016″. Адным з прэтэндэнтаў на паездку ў Стакгольм выступіў беларус Улад Курасаў.

У журы конкурсу ўвайшлі прадзюсер Канстанцін Меладзэ, спявачка Руслана і музыка Андрэй Данілка.

Як адзначаецца, 20-гадовы беларус Улад Курасаў прымусіў дзяўчынак у зале віскатаць ад захаплення. Але строгіх суддзяў прывабнай знешнасцю і песенькай аб няшчасным каханні разжаліць не ўдалося.

„Я спрабаваў час ад часу прадставіць сябе 6-гадовай дзяўчынкай, – ацэньвае выступ канкурсанта Канстанцін Меладзэ. – На імгненне ў мяне атрымалася гэта зрабіць, і я паспрабаваў не заплакаць і не рвануць абдымацца”.

Калі ж выносіць ўсебаковы вердыкт, то, на думку прадзюсара, для таго, каб разбіваць дзявочыя сэрцы Курасаў гатовы, а для таго, каб удзельнічаць на Еўрабачанні – не.

„Еўрабачанне – гэта конкурс нерваў і цягавітасці, а Улад пакуль да гэтага не гатовы”, – рэзюмаваў Меладзе.

Руслана таксама пагадзілася з прадзюсарам. Андрэй Данілка параўнаў Курасава з Сяргеем Лазаравым і Дзімам Біланам і параіў прыходзіць у наступным годзе, піша „Товарищ.online

Нагадаем, спявак Аляксандр Іваноў, які выступае пад творчым псеўданімам IVAN, прадставіць Беларусь на міжнародным песенным конкурсе „Еўрабачанне-2016″, які пройдзе ў Швецыі. Такія вынікі глядацкага тэлефоннага і смс-галасавання, якое прайшло вечарам 22 студзеня, паводле вынікаў фіналу беларускага Нацыянальнага адборавага тура.