Менскі археолаг прадставіў у Гародні сваю новую кнігу



У Гародні прайшла сустрэча з археолагам  Мікалаем Плавінскім з Менска. Дзякуючы яго працы гістарычна значная падзея для Беларусі – бітва на Нямізе 1067 года – выйшла ў выглядзе кнігі ў серыі “Беларусь у войнах”.

P1210866

Каб прэзентаваць сваю кніжку, аўтар правёў  адкрытую лекцыю для гарадзенцаў у арт-галерэі “Крыга”.  Асабліва ён звярнуў увагу на нязвыклую крывавасць бітвы, дзякуючы якой ўпершыню быў згаданы Менск:

– Галоўная мэта – не забіць праціўніка, а прымусіць збегчы. А па-другое, палонны – куды больш каштоўны чалавек, чым забіты: яго можна прадаць, нейкім чынам выкарыстоўваць. Адпаведна бітва на Нямізе атрымала такое адлюстраванне, такую гістарычную памяць для Сярэднявечча. Гістарычная памяць больш, чым у 100 гадоў, – гэта вельмі сур’ёзна, гэта шмат пакаленняў. І запомнілася яна сваёй жорсткасцю і крывавасцю.

Аўтарству Мікалая Плавінскага належыць шмат вядомых кнігаў. Сярод іх: “Скарбы, курганы, замкі ды іх даследчыкі”, “Узбраенне беларускіх земляў Х-ХІІІ стагоддзяў” ды іншыя.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара