Міхаіл Рубін: Сцэна – гэта іншае вымярэнне



Любоўю да музыкі ён змог пераадолець свае слабасці. Міхаіл Рубін – гэта таленавіты музыка, які на сёлетнім фестывалі “Бардаўская восень” атрымаў прызнанне журы і публікі.

dsc04361

Запал і талент дазволілі яму пераадолець заіканне і здзейсніць свае мары, будучы адначасова крыніцай натхнення для іншых. Сцэна – гэта зусім іншая прастора, – тлумачыць артыст:

– Гэта іншы стан, іншае вымярэнне. Выходзіш на цэну толькі ты і гітара. За апошнія  паўтара года ў мяне адбылося нейкае пераўвасабленне і цяпер больш упэўненасці з’явілася ў тым, што гэта патрэбна і мне, і камусьці яшчэ.

Міхаіл Рубін – лаўрэат сёлетняга фестывалю “Бардаўская восень”. Узнагароду атрымаў ад нашага Радыё Рацыя. Сам піша тэксты да песень і з’яўляецца аўтарам чатырох расейскамоўных зборнікаў. Як абяцаў, чарговы выйдзе на беларускай мове.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара