Міхал Андрасюк прэзентаваў сваю новую кнігу



„Крыжык»  –  называецца новая кніга Міхала Андрасюка. У  Гарадской публічнай бібліятэцы ў Гайнаўцы адбылася сустрэча з пісьменнікам, у час якой ён  прэзентаваў сваю апошнюю кнігу.

racinieuski_kryzyk_foto_1“І гэтым разам вырашыў я стварыць не апавяданні, а раман”, – пра сваю кнігу распавядае аўтар:

– У кнізе падаецца адна гісторыя, якая адбываецца цягам аднаго адвячорка. Гэта, насамрэч, першая публічная прэзентацыя гэтай кнігі. І я вельмі рады, што яна адбывецца якраз у Гайнаўцы, у маім родным горадзе. Гайнаўка – невялікі горад, але тым не менш, тут ёсць шмат людзей, якія цікавяцца літаратурай. Гэта вельмі прыемна, што камусьці мае словы цікавыя.

„Крыжык” належыць да кніжнай серыі Бібліятэкі Беларускага Радыё Рацыя. Новае выданне з’яўляецца другай польскамоўнай кнігай Міхала Андрасюка.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара