Міхалок выканаў старыя хіты „Ляпісаў” у Харкаве



21 красавіка Сяргей Міхалок з праектам «Ляпіс’98» выступіў на юбілеі арт-клуба «Карова» з праграмай «Ты кінула». Гледачы апублікавалі відэа з канцэрту.

https://www.youtube.com/watch?v=zEx-kapQGCA

https://www.youtube.com/watch?v=ltBWvvCOU_I

Упершыню публічна пра стварэнне сайд-праекта, у рамках якога будуць выконвацца старыя хіты „Ляпіса” ранняга перыяду групы, Сяргей Міхалок заявіў 1 красавіка. 14 красавіка з’явілася паведамленне аб тым, што Міхалок сапраўды вяртаецца да старога рэпертуару.

Прадзюсер Brutto Антон Азізбекян агучыў склад новага праекта: Сяргей Міхалок, Дзяніс Стурчанка, (бас), Дзяніс Шураў (бубны), Павал Трацяк (гітара), Іван Галушка (трамбон), Уладзіслаў Сянькевіч (труба).