Міжнародная навуковая канфэрэнцыя ў Гародні



У гарадзенскім гатэлі „Турыст” праходзіць міжнародная навуковая канферэнцыя „Горад і яго жыхары: партрэт на тле эпохі X-XX стагоддзя”.

P1210758

На канферэнцыю запрошаныя навукоўцы з Беларусі, Польшчы, Расеі, Літвы, Украіны.

Гародня, дзякуючы такім канферэнцыям, становіцца найбольш даследаваным горадам Беларусі, мяркуе навуковы кіраўнік праекта „Гарадзенскі соцыюм” Алесь Смалянчук:

– Мы займаемся гістарычнай урбаністыкай ужо даўно і сама працягласць нашага даследавання можа быць вартай увагі. Для Гародні гэта вельмі важна таму, што мы не толькі адкрываем нейкія новыя старонкі гісторыі горада, мы яшчэ спрабуем упісаць горад у кантэкст гісторыі ўсяго рэгіёна, як і што адбывалася. Таму ў нас прысутнічаюць і польскія, і ўкраінскія калегі, і літоўскія калегі, і нават з Масквы. Я лічу, што толькі так і трэба вывучаць горад таму, што мы ў пэўны час так забурыліся ў гэтыя гарадзенскія археалагічныя пласты і часта проста не бачылі нічога апроч таго, што было ў нас пад нагамі.

Завершыцца навуковы форум 8-га лістапада заключнай дыскусіяй. Канферэнцыя праходзіць у межах святкавання Дзён Святога Губерта.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня