„Міжваенны Беласток” Аўгусціса ў Берасці



У Берасці адкрыецца выстава “Баляслаў Аўгусціс. Міжваенны Беласток у аб’ектыве Майстра”.

augustis01

Мерапрыемства ладзіцца Берасцейскім абласным краязнаўчым музеем пры падтрымцы Таварыства культурнай адукацыі „Widok” і Генеральнага консульства Польшчы ў Берасці.

Наведнікам безумоўна будзе цікавай фотагісторыя горада, які ў міжваенны час, як і Берасце, знаходзіўся ў межах адной дзяржавы, зазначае загадчыца навукова-метадычнага аддзела музея Жанна Абламская:

– Не дзіўна, што менавіта гістарычнае мерапрыемства праходзіць у нашым музеі, калі не забываць, што мы знаходзімся ў Берасцейскім абласным краязнаўчым музеі, то бок гэта непасрэдна наша тэма. Яны заўсёды выклікаюць цікавасць у наведнікаў, таму мы мы іх праводзім рэгулярна – раз у месяц.

Негатывы здымкаў аўтарства Баляслава Аўгусціса былі выпадкова знойдзены ў 2004 годзе ў закінутым хляве па вуліцы Бема ў Беластоку. Усе яны адносяцца дакументуюць гарадское жыццё між 1935 і 1939 гадамі.

Пазней фатограф быў рэпрэсаваны, ваяваў у Арміі Андэрса і дажываў свой век спачатку ў Вялікай Брытаніі, а пазней у Новай Зеландыі.

Урачыстае адкрыццё выставы прысвечанай Аўгусцісу запланавана на 20 кастрычніка па адрасе вуліца Карла Маркса 60, якая будзе працаваць цягам месяца. Пачатак а 16:30.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце