Моніка Шэўчык: Нас цікавяць мастакі, якія ўмеюць думаць



Беларускія мастакі – у беластоцкай мастацкай галерэі “Арсенал”. Выстава “Пераадольваючы хаос” – гэта мінімалістычны вобраз у мастацтве і феномен культурнага гарадскога жыцця Менску, а таксама дыялог Сяргея Кірушчанкі – прадстаўніка старэйшага пакалення, і маладых беларускіх мастакоў. А ў персанальным праекце Сяргея Шабохіна “Практыкі падпарадкавання” аўтар даследуе механізмы ўплыву ўлады, спрабуе адказаць на пытанне: што такое любая ўлада і да чаго яна прыводзіць?

Кажа дырэктарка галерэі „Арсенал” Моніка Шэўчык:

– Асяроддзе беларускіх мастакоў вельмі дынамічнае. Многія мастакі эмігравалі і не жывуць стала ў Менску. Але нястомна да яго вяртаюцца. Мы не думалі катэгорыямі гета, катэгорымі геаграфічнымі. Для нас вельмі важна, што гэта асяроддзе людзей, якія думаюць, якія не толькі робяць мастацкія творы, не толькі прыгожа малююць карціны, але яны дыскутуюць і будуюць тэарэтычную аснову для сваёй творчасці.

Выставы праходзяць у межах фестывалю “Усход Культуры. Іншае вымярэнне”.

Сёння, 3 верасня, аб 11-ай гадзіне распачнецца экскурсія па выставе з удзелам куратара і мастакоў.

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі