„Мова Нанова” пра велікодныя традыцыі



У Светлы Панядзелак ў Гародні прайшла адмысловая імпрэза курсаў “Мова Нанова – Гародня”, якая была прысвечана Вялікадню. Удзельнікі курсаў паглыбілі свае веды ў тым, якія традыцыі існуюць у народзе па святкаванні Вялікадня.

P1200297

Бо вырабы пісанак, валачобныя песні – атрыбуты, якія маюць свае рэгіянальныя адметнасці. Пра вечарыну кажа ўдзельніца моўных курсаў “Мова Нанова – Гародня” – Вераніка: 

– Што нашыя бабулі ды дзядулі рабілі, як мы зараз святкуем Вялікдзень, што з традыцый  засталося? Плануецца зрабіць не маналог, калі вядоўца гаворыць, а дыялог. Каб удзельнікі самі расказалі, якія ёсць традыцыі, пра што яны ведаюць. Каб яны нас пазнаёмілі, а мы – іх. Мы ж таксама ўсяго не ведаем. Напрыклад, у нашай вёсцы на Астравеччыне дзеткі ходзяць, яйкі збіраюць, прыемныя пажаданні гавораць.

Адразу па Вялікадні беларусы традыцыйна сустракалі групы валачобнікаў, якія праслаўлялі песьнямі Уваскрэшанне Ісуса Хрыста. Пераважна валачобныя групы былі з мужчынаў. Цяпер іх можна рэдка сустрэць. Спеўны клуб “Дунай” з Менску падараваў гарадзенцам атмасферу валачобных дзеяў, якія магчыма вернуцца, як  вярнулася ў наш побыт калядаванне.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара