Музей у воданапорнай вежы



Полацкі прыродна-экалагічны музей быў адкрыты ў 2006 годзе ў памяшканні былой воданапорнай вежы, пабудаванай у 1953 годзе. Музей з’яўляецца філіялам Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея запаведніка.

Вінтавая лесвіца, сканструяваная ў цэнтры будынка музея, сімвалізуе Дрэва Жыцця, падарожжа па якому дазваляе зазірнуць у розныя «светы» прыроды і экалогіі.

У экспазіцыі музея больш за тысячу экспанатаў – ад археалагічных знаходак, да чучалоў птушак, звяроў і рыб. Акрамя багатай экспазіцыі ў музеі можна пабачыць і “жывыя экспанаты” – на верхнім паверсе музейнай вежы размешчаны акварыумы з экзатычнымі рыбкамі, чарапахамі і іншымі насельнікамі вадаёмаў.

Вышыня вежы – 32,7 метра, таму ўзняўшыся наверх, аглядзеўшы экспазіцыю, можна падзівіцца прыгожым полацкім краявідам.

Беларускае Радыё Рацыя. Фота Васіля Кроквы.