Музычная кампазіцыя памяці Булата Акуджавы



У Слонімскай сярэдняй школе № 3 адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя ў гонар памяці савецкага барда, паэта, празаіка, кампазітара і сцэнарыста Булата Акуджавы, прысвечаная 70-годдзю перамогі савецкага народа ў Другой сусветнай вайне. Кампазіцыя мела назву “Пакуль зямля яшчэ круціцца…”.

Мерапрыемства арганізавала Наталля Чартапалохава – супрацоўніца Слонімскага цэнтра дзіцяча-юнацкага турызму. У вечарыне памяці Булата Акуджавы прынялі ўдзел не толькі школьнікі, але і дарослыя, якія пад гітару і іншыя музычныя інструменты выконвалі песні вядомага барда. Разам з песнямі прысутныя яшчэ раз пачулі словы пра яго жыццёвы і творчы шлях, а таксама даведаліся, што ён некалі нават напісаў песні да мастацкага фільма “Беларускі вакзал”.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара