Музычны вечар з Таццянай Грыневіч-Матафонавай



У Доме-музеі Ваньковічаў у Менску адбылася музычная сустрэча з беларускай спявачкай Таццянай Грыневіч-Матафонавай.

DSCN0062

Таццяна Грыневіч-Матафонава нарадзілася ў Ашмянах. Скончыла Маладэчанскае музычнае вучылішча імя Міхала Клеафаса Агінскага і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Працуе ў Дзяржаўнай філармоніі ў складзе камернага хору. Як сольная спявачка з 2008 года выступае ў школах, бібліятэках, музеях, прадпрыемствах па ўсёй краіне. Чатыры рамансы ў яе выкананні ўвайшлі ў зборнік «Наталля Арсеньева. З крывіцкай сям’і» (2009).

Асноўныя захапленні спявачкі – беларускія рамансы, дзіцячыя народныя і школьныя песні, народныя танцы. На гэтай ніве спявачка выпусціла некалькі кампакт-дыскаў.

Для музычнага вечара ў Доме-музеі Ваньковічаў Таццяна Грыневіч-Матафонава падрыхтавала праграму, у якой прагучалі песні і рамансы беларускіх аўтараў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік