Музыка ў духу адраджэння



Да стварэння, адраджэння дзяржавы заўсёды пракладаюцца творцы. У Менскай філармоніі, у зале імя Рыгора Шырмы, уганаравалі канцэртам памятныя даты біяграфіі кампазітара Караля Шыманоўскага. Гаворыць дырэктар Інстытута Польшчы ў Менску Матэвуш Адамскі:

З музыкай Караля Шыманоўскага звязаная вялікая ідэя – гэта ідэя адраджэння польскай дзяржаўнасці пасля 123-х гадоў няволі і падзелаў РП. Ягоная музыка суправаджала адраджэнне Польшчы. І гэты польскі дух адраджэння чуецца ў музыцы Караля Шыманоўскага вельмі добра.  

Канцэрт памяці Караля Шыманоўскага выконваў ансамбль салістаў “Класік-авангард” пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Уладзіміра Байдава. Маэстра і зрабіў адаптацыю твораў польскага класіка для выканання такім складам музыкаў.      

 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара