Музыка – усё!



Пад такім дэвізам выйшаў новы альбом менскага кабарэ-бэнду “Срэбранае вяселле”. 10 песень сыграныя з першага і да апошняга гуку на незвычайных, часам самаробных інструментах альбо побытавых прадметах.

yt78hSbtaHM

Франтвумэн ансамблю Света Бень называе гэтую працу спектаклем для сямейнага прагляду:

– Гэта якраз тое, чаго мне больш за ўсё хацелася, і нават якім я бачыла вяселле з самага пачатку. На жаль, гэты праект мы ажыццявілі аж праз 9 гадоў нашага існавання, тады, калі мне гэта становіцца ўсё менш цікавым. Мяне зараз цікавіць тое, што чакае нас наперадзе. А цяпер мы проста аддём даўгі таму, чаго хацелася калісьці.

Новую музыку “Срэбранага вяселля” пакуль што можна набыць толькі на лічбавых платформах кшталту iTunes і Google Play. Пазьней альбом набудзе выгляд ілюстраванай кнігі з кампакт-дыскам. Прэзентацыі праграмы пройдуць цягам верасня ў Менску, Маскве і Санкт-Пецярбурзе.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота vk.com