Мядзведскі і Бузікаў: “Тварам да твару”



Віцебскі мастацкі музей парадаваў чарговай неардынарнай выставаў – тут праходзіць паказ прац двух адметных віцебскіх мастакоў – Леаніда Мядзведскага і Уладзіміра Бузікава. Выстава атрымала назву “Тварам да твару”.

dscn1

Леанід Мядзведскі – майстар колеру, любімы матэрыял – гуаш. У экспазіцыю ўвайшла яго серыя партрэтаў, якія перадаюць каларыстычны вобраз чалавека.

dscn5

Уладзімір Бузікаў аддае перавагу тушы і пяру. Ён зашыфроўвае свае мастацкія пасланні ў чорна-белую графіку, скрупулёзна прапісваючы кожную дэталь.

dscn88323

Калі карціны Мядведскага адразу ствараюць настрой, то працы Бузікава патрабуюць ўважлівага разгляду, павольнага чытання метафар, якімі багатыя графічныя аркушы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік