“Мяжу ля Заслаўя 1921-1941 гг.” прадставілі ў Гародні



Ігар Мельнікаў прадставіў у гарадзенскай “Краме Ц” сваю кнігу “Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.” Па словах аўтара, гэтая кніга, напісаная простай мовай, распавядае пра вялікую колькасць фактаў забытай гісторыі. Каб напісаць кнігу і сабраць апісаныя ў ёй факты, Ігар прайшоў не адзін дзясятак кіламетраў па былых памежных вёсках.

m2

Што сабраў кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў у сваім зборніку, ён распавёў слухачам Беларускага Радыё Рацыя:

– Зборнік маіх матэрыялаў, якія расказваюць пра розныя бакі гісторыі Заслаўскага памежжа, а гэта і кантрабанда, гэта і дзейнасць корпуса аховы памежжа, гэта і дзейнасць савецкіх памежнікаў, гэта барацьба выведак на памежжы. Цікавасць уяўляе гісторыя савецкіх памежных дакаў, якія ўзводзіліся ў 30-ыя гады на мяжы з Польшчай. Ну і безумоўна барацьба. У чэрвені 1941 года трывала абарона Заслаўля. Мужныя памежнікі і чырвонаармейцы абаранялі горад ад немцаў.

Наступным горадам у Беларусі, дзе можна будзе сустрэцца з Ігарам Мельнікамым, стане Магілёў. 3 лістапада ў рамках заняткаў “Мова нанова” адбудзецца чарговая прэзентацыя кніг “Заходнебеларуская Атлантыда” і “Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.”

Беларускае Радыё Рацыя