„На гарадзенскім бруку” – жыццё Гародні канца ХІХ – пачатку ХХ стст



Андрэй Вашкевіч і Віктар Саяпін зрабілі для жыхароў гораду даведнік, які пакажа ўсе старонкі жыцця гораду больш за сто гадоў таму.

Гэты даведнік – новая версія кнігі “ На гарадзенскім бруку”, што была выдадзена малым накладам чатыры гады таму. Выданне, што стала рэдкасцю ў аматараў гарадзенскай гісторыі, распавядала пра гісторыю гарадзенскіх прадпрыемстваў.

Чым здзівілі гісторыкі жыхароў Гародні ў новай кнізе распавядае Андрэй Вашкевіч:

– Гэтая кніга працягвае тэму, але трошкі з іншага пункту гледжання. Мы вырашылі напісаць больш пра штодзённасць праз прызму эканомікі – гэта значыць, што да ранейшых артыкулаў, прысвечаных асобным фабрыкам, дадаўся шэраг тэкстаў, прысвечаных гарадской камунальнай гаспадарцы. А таксама штодзённасць праз пункт погляду эканамічнага жыцця.

Па словах Андрэя Вашкевіча, лёс уладальнікаў гарадзенскіх фабрык быў вельмі трагічны – яны загінулі ў гета падчас Другой сусветнай вайны. Першая прэзентацыя кнігі запланавана напрыканцы чэрвеня 2016 года ў гарадзенскай бібліятэцы імя Карскага.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота skarb.khoz.ru