На Менскай кніжнай выставе прэзентавалі пераклад “Надбярэзінцаў”



Польскія “крэсавякі” – гэта не толькі Заходняя Беларусь. Ва Усходняй былі таксама тыя, хто змагаўся на пачатку ХХ стагоддзя за аднаўленне Рэчы Паспалітай. На Міжнароднай кніжнай выставе ў Менску адбылася прэзентацыя беларускага перакладу рамана Фларыяна Чарнышэвіча “Надбярэзінцы”. Раман выйшаў у выдавецтве „Янушкевіч”.

Гаворыць дырэктар Інстытута Польшчы ў Менску Матэўш Адамскі:

– Асабліва важным пунктам у нашай праграме з’яўляецца прэм’ера «Надбярэзінцаў» Фларыяна Чарнышэвіча. Гэта авантурная меладраматычная эпапея пра драматычны лёс жыхароў шляхецкіх засценкаў паміж Бярэзінай і Дняпром у пачатку 20 стагоддзя. Я спадзяюся, гэтая кніга будзе вельмі цікавая беларускаму чытачу.

Раман “Надбярэзінцы” мае не толькі гістарычную вартасць. Нават такі інтэлектуал-крэсавяк, як Чэслаў Мілаш, адгукнуся на яго: “Хапіла адной старонкі, каб я падпаў пад наркатычнае ўздзеянне гэтай кнігі… Праглынуў нагбом 600 старонак”.   

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя