„На мяжы межаў” Ларысы Раманавай



У Гомелі адбылася прэзентацыя кнігі фалькларысткі і паэтэсы Ларысы Раманавай. У зборніку этнаграфічных нарысаў „На мяжы межаў” апавядаецца пра свет уяўленняў носьбітаў традыцыйнай культуры.

DSC_0092

Кніга выйшла  на грамадскіх пачатках і пры падтрымцы Гомельскага грамадска-палітычнага цэнтру па вуліцы Палеская, 52.

Ларыса Раманава заўважае, што беларусы мала ведаюць сваю этнаграфію:

– Мы закранаем  самыя розныя тэмы нашага жыцця, пачынаючы ад уяўленняў пра сон у традыцыйнай народнай культуры і заканчваючы традыцыйным уяўленнем пра кветкі. Гэта вынікі размоваў з носьбітамі нашай традыцыйнай культуры.

У кнізе „На мяжы межаў” прадстаўленыя тэксты размоваў, занатаваных Ларысай Раманавай і іншымі супрацоўнікамі Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцыяў. Запісы зробленыя падчас экспедыцыйных паездак па асобных раёнах Гомельшчыны, Магілёўшчыны і прыпамежных раёнаў Браншчыны.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель