На Піншчыне ўшанавалі паўстанцаў 1863 года



На Піншчыне ў вёсцы Бакінічы, невядомыя паставілі крыж на месцы пахавання ўдзельнікаў вызваленчага паўстання 1863-64 гг. Вядома, што паўстанцы загінулі ўлетку 1863 году ў час рэйду па Палессю Рамуальда Траўгута.

Kryz_paustancam

Раней крыж быў драўляны, ёсць нават фотаздымак зроблены напачатку 20-га стагоддзя, але ў 1944 годзе ўсю вёску знішчылі нацысты, расказвае пінскі краязнаўца Эдвард Злобін:

– У 1944 годзе яе цалкам спалілі і цяпер структура вуліц зусім змянілася, але засталося месца, дзе размяшчаліся радавыя могілкі, дзе некалі стаяла капліца. Побач на гэтых жа могілках, ёсць такі стары фотаздымак, была магіла паўстанцаў. У гэтым годзе на радавых могілках, дзе знаходзіліся пахаванні паўстанцаў 1863 года, ініцыятыўная група ўсталявала вялікі металічны крыж.

Паводле мясцовых жыхароў, крыж паставіла група невядомых людзей яшчэ ў жніўні. Яны не прадстаўляліся, ўсё зрабілі хутка, а месца пахавання ведалі дакладна.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя