На рэстаўрацыю сінагогі ў Слоніме патрэбна больш за паўмільёна даляраў



Пра гэта сказаў кіраўнік асацыяцыі слонімскіх яўрэеў у Ізраілі Цві Шэфет, які з групай яўрэеў з Ізраіля наведаў у суботу, 31 ліпеня, Слонім.

Найбольш слонімскіх яўрэеў і іх дзяцей і ўнукаў, якія цяпер жывуць у Ізраілі і іншых краінах свету, цікавіў стан найстарэйшага помніка Слоніма – сінагогі, пабудаванай у 1642 годзе ў самым цэнтры старажытнага горада над Шчарай. Гэта магутнае збудаванне, абгароджанае з усіх бакоў больш познімі прыбудовамі, з’яўлялася некалі галоўным аб’ектам старадаўняй плошчы, да якой сыходзіліся вуліцы. Слонімская сінагога – выдатны помнік архітэктуры эпохі барока з архітэктурна-кампазіцыйнымі прыёмамі, характэрнымі для манументальнага дойліцтва Беларусі ў 17-18 стагоддзях.

Па словах Цві Шэфета, слонімскія яўрэі будуць збіраць у Ізраілі і ў іншых краінах свету сродкі на аднаўлення сінагогі, але, як сказаў госць з Ізраіля, павінна быць і пэўная дапамогу з боку слонімскіх уладаў.

Барыс Баль, Беларуская Радыё Рацыя, Слонім