„Народны альбом 20″ – першае відэа з рэпетыцыі



Музычная рок-опера „Народны альбом” адбудзецца ў Беластоку 4 верасня ў межах фестывалю „Усход культуры. Іншае вымярэнне”.

Мерапрыемства адначасова арганізоўваецца ў Менску, часткова ў Варашаве і Беластоку. У спектаклі прымуць удзел усе выканаўцы з першага складу.

Кажа дырэктар незалежнага тэлеканала „Белсат” Агнешка Рамашэўская-Гузы:

– Графіку і сцэнаграфію рыхтуе Міхал Анемпадыстаў. Строі падрыхтавала вельмі выбітны тэатральны сцэнограф Алена Ігруша. Паглядзім, як будзе выглядаць аранжыроўка. Конрад Смуга праводзіць з імі рэпетыцыі ў менскіх залях. Канцэрт мы запішам цалкам, ён будзе змантаваны, магчыма будуць устаўкі, якія будуць тлумачыць фабулу гэтай рок-оперы. Паглядзім, як гэта ў нас у канчатковым выглядзе атрымаецца. Пасля мантажу ўвосені адбудзецца паказ на „Белсаце”.

Рэпетыцыі музычнага спектаклю „Народны альбом” зараз праходзяць у Менску. Артысты прыедуць у Беласток 2 верасня. Выступ адбудзецца ў Падляшскай оперы і філармоніі 4 верасня а 18-й гадзіне.

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя