Настаўнікі і школьнікі прыгадалі Міхала Клеафаса Агінскага



У Народным музеі імя Аляксандра Жукоўскага Слонімскай сярэдняй школы № 4 адбылася вечарына, прысвечаная 250-годдзю славутага дыпламата, кампазітара, вялікага падскарбія літоўскага Міхала Клеафаса Агінскага.

У гады маленства Міхал Клеафас Агінскі часта бываў у свайго роднага дзядзькі ў Слоніме, тут ён пачаў атрымліваць першыя музычныя веды ад Іосіфа Казлоўскага.

Пра ўсё гэта размаўлялі падчас згадкі пра Агінскіх. А слонімскі літаратар Сяргей Чыгрын распавёў пра роднага дзядзьку Міхала Клеафаса Агінскага Міхала Казіміра Агінскага, падараваў усім прысутных па кнізе Анджэя Цеханавецкага “Міхал Казімір Агінскі і яго “сядзіба музаў” у Слоніме”.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім.

Фота аўтара.