Настолку “Гаспадар цмокаў” прэзентавалі ў Гародні



Першая прэзентацыя настольнай гульнў “Гаспадар цмокаў” адбылася ў гарадзенскім парку імя Жылібера каля кавярні “Шэкспір”.

Гаспадар цмокаў

Гэта гульня рыхтавалася цягам апошняга года і на яе прэзентацыю завітала некалькі дзясяткаў гарадзенцаў. Стваральнікам гульні стаў калектыў таленавітых гарадзенцаў, вядомых па гульнях “Паўстанцы” і “Мова”

Пра праект распавядае адзін з яго стваральнікаў Антон Янкоўскі:

– Настольная гульня  “Гаспадара цмокаў” – гэта дзіцячы настольны праект. Мы напэўна ўпершыню зрабілі такую гульню для дзяцей. З аднаго боку – гэта дзіцячая вясёлая гульня, на ўвагу, на хуткасць, на рэакцыю. З іншага боку ў яе закладзена гісторыя, што цмокі раней былі прыручаны чалавекам.

Цягам тыдня ў Гародні гэту гульню можна будзе набыць ў гарадзенскай “Цудоўні” і “Кубіку” з вялікай зніжкай, а з сярэдзіны верасня яна трапіць на расейскі рынак настольных гульняў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня