Cтас Сілка даў у Гародні сольны канцэрт



У памяшканні гарадзенскай “Крамы Ц” адбыўся імправізаваны выступ музыкі з Наваполацка Стаса Сілкі. Некалькі дзясяткаў песень на розныя тэмы, пераклады Барыса Грэбеншчыкова па-беларуску, рэмейк песень Алеся Дзянісава – так выглядаў выступ госця, якога ўжо ведае гарадзенская публіка. Стас таксама прадставіў жыхарам гораду над Нёманам песні са свайго новага альбому пад назвай “Песні для глуханемых”

Пра тое як яго ўспрыняла гарадзенская публіка Стас падзяліўся са слухачамі Беларускага Радыё Рацыя:

– Гарадзенская публіка ўспрыняла досыць цёпла. Прынамсі ніхто не выходзіў з зала, пакуль я граў. Ці я не заўважыў. Мне падаецца, што ў мяне тут шмат сяброў, я тут ужо не першы раз, і мяне тут ведуюць, і я тут ведаю людзей. Таму добра, па-сяброўску, усё атрымліваецца заўсёды. Ніякага негатыву. Заўсёды толькі ўсё прыемнае, мне падабаецца.

Гарадзенская “Крама Ц” рыхтуе для жыхароў гораду над Нёманам невялічкі сюрпрыз. У наступную сераду знаўца гісторыі гарадзенскай музыкі Юры Грыгер распавядзе пра сувязі гарадзенскіх музыкаў з еўрапейскай музычнай сценай.

Беларускае Радыё Рацыя