Не стала легенды рок-н-ролу Чака Бэры



Амерыканскі рок-музыка Чак Бэры памёр ва ўзросце 90 гадоў, паведамляе BNO News са спасылкай заяву дэпартамента паліцыі акругі Сэнт-Чарльз.

Чак Бэры нарадзіўся 18 кастрычніка 1926 г. у Сэнт-Луісе, штат Місуры, у шматдзетнай сям’і. Свой першы канцэрт даў у 1941 годзе, падчас вучобы ў школе. 

Чак Бэры лічыцца адным з найбольш уплывовых выканаўцаў рок-н-ролу. У 2004 годзе ён заняў пятае месца ў рэйтынгу «50 найвялікшых выканаўцаў усіх часоў» па версіі часопіса Rolling Stone.

У 1984 годзе музыка атрымаў прэмію «Грэмі» за асаблівы ўнёсак у музыку і развіццё індустрыі гуказапісу.

На свой 90-гадовы юбілей Бэры паведаміў пра запіс новага альбома Chuck, які павінен быў выйсці ў 2017 годзе.