’’Непратаптаны шлях’’ пачынаецца ў Берасці 2 траўня



У Берасці запрашаюць гледачоў на міжнародны тэатральны фестываль асаблівых тэатраў ’’Непратаптаны шлях’’. Ён будзе ладзіцца ў берасцейскім акадэмачным тэатры драмы 2 і 3 траўня. Тэатральны форум збярэ на адной сцэне калектывы з Беларусі, Літвы, Польшчы і Расеі, – распавяла адная з галоўных арганізатараў фестывалю Ірына Трацюк.

– Да нас прыедуць калектывы з Літвы, Польшчы і вельмі шмат будзе калектываў з Беларусі. Будзе некалькі калектываў новых, якія ніколі не былі на фестывалі, досыць цікавыя і па свайму жанру, і па сваім работам. Думаю, ёсць што паглядзець.

Фестываль асаблівых тэатраў праводзіцца ў Берасце ўжо 11 гадоў. У ім прымаюць удзел людзі з абмежаванымі магчымасцямі. У якасці гледачоў запрашаюцца ўсе ахвотныя жыхары гораду.

23cf4ba8ed399

Беларускае Радыё Рацыя