„Несчастный случай” выпусціў кліп на песню „Патрыёт”



Гурт „Несчастный случай” на сваім афіцыйным канале Youtube апублікаваў новы кліп на песню „Патрыёт”, у якім музыкі іранізуюць над „захапіўшым краіну ўра-патрыятычным настроем, падмяняючым сапраўдны патрыятызм”.

У кліпе ўдзельнікі гурта спарадыравалі Нікіту Міхалкова і байкера Хірурга. Пры нагодзе прымерылі вобразы баяніста ў фуражцы, казака з папахі і фаната.

„Песня для нас новая і незвычайная, бо мы ніколі не выказваліся так жчыра. Спярша наша мова была больш метафарычнай, але, здаецца, яна зжыла сябе. Таму Патрыёт – свайго кшталту эксперымент”, – распавёў фронтмэн гурта Аляксей Кортнеў.

tvrain.ru