«Ноч вышыванкі» ў Пружанах



У музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» прысутныя на акцыі «Ноч вышыванкі» ўбачылі сапраўднае свята нацыянальнага адраджэння Беларусі. Акцыя прайшла ў рамках міжнароднай акцыі «Ноч музеяў».

Прысутныя ў беларускіх строях або з элементамі беларускасці на адзенні маглі набыць сувеніры ці заказаць вышымайку, па жаданні нанесці этна-грым з нацыянальным каларытам, паглядзець выставу беларускіх кніг, паслухаць беларускія спевы мясцовага калектыву, наведаць этна-кавярню, дзе частавалі пушчанскай гарэлкай і пірагамі. А потым зачароўвацца беларускімі танцамі на адкрытым паветры. Свята ўдалося, лічыць дырэктар музея Юрый Зялевіч:

— Мы даўно марылі зрабіць такую імпрэзу ў этнічным, нацыянальным, стылі і вось мара наша здзейснілася. Шмат вышыванак шмат вясёлых твараў. Мы разлічвалі на большы кантэнт з ліку гараджан, але ж… вось прыехалі замежныя госці.…

— У нас заўсёды такія мерапрыемствы ўсе самабытныя, хатнія, і пакуль гэта быццам нешта саматужнае. Але, калі добра развярнуць, гэта можа прыносіць добры прыбытак не толькі людзям, але і дзяржаве.

На свята прыехаў клуб традыцыйнага танца «Сіта». Які вучыў беларускім танцам удзельнікаў свята і сам вучыўся ад бабулек новым танцам. Закончылася свята карагодам пад вогненнае шоу.

Цалкам рэпартаж слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Беларускае Радыё Рацыя