Нонканфармізм ХХ стагоддзя ў Гародні



Дысідэнты існавалі ў Гародні ў ХХ стагоддзі.

1n4

Пра гэта ўпэўнена тлумачыла гарадзенцам падчас сустрэчы „Гарадзенскі нонканфармізм у другой палове ХХ ст.”, што адбылася ў “Цэнтры гарадскога жыцця”,  гісторык Іна Соркіна:

– Наш горад пасля Менска быў на другім месцы. Таму мы можам гаварыць і пра  гарадзенскі нонканфармізм. Таму што тут сапраўды былі асяродкі, арганізацыі, клубы і індывідуальны супраціў. Самая гучная справа – гэта справа Браніслава Ржэўскага – выкладчыка Гарадзенскага педінстытута, які быў арыштаваны прама на лекцыі, і быў асуджаны менавіта ў той час, калі тысячы людзей выходзілі з лагераў.

За “Тыдзень гарадзенскага мыслення” гарадзенцы мелі магчымасць  сустрэцца з краязнаўцамі і прадстаўнікамі ТБМ, даведацца пра вынікі “Экспедыцыі “Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі”.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня