Новую кнігу Міколы Плавінскага прадставілі ў Гародні



У цэнтры Гародні прадставілі выданне, якое можа быць цікавае любому чалавеку, што цікавіцца скарбамі і іх пошукам. Дзясятак ілюстраваных нарысаў распавядаюць пра сярэднявечныя скарбы, раскопкі курганоў, гарадзішчаў і замкаў, а таксама пра іх даследчыкаў-археолагаў і маюць назву „Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі”.

IMG_8845 1

Аўтар распавёў гарадзенцам, што першым чытачом працы была яго 11-гадовая дачка, якая прачытала кніжку з пачатку і да канца.

IMG_8837 1

Пра свой твор Мікола Плавінскі падзяліўся са слухачамі Беларускага Радыё Рацыя:

– Кніжка навукова-папулярная. Фактычна яна складаецца з 10 папулярных нарысаў, прысвечаных розным пытанням археалогіі і каляархеалогіі. Разлічана на самае шырокае кола чытачоў – гэта рэальна пісалася, каб было цікава. Мінімум навукі, максімум чагосьці цікавага для самага звычайнага чытача.  Дзесьці – гэта частка экспедыцый, десьці – праца з рознымі фондамі музеяў. Ёсць два нарысы, прысвечаныя творчасці Язэпа Драздовіча.

Навуковец у другім пакаленні выдаў свае нарысы дзякуючы кампаніі “Будзьма Беларусамі”, а на спатканні былі гарадзенскія гісторыкі і навукоўцы, а таксамаі простыя гарадзенцы, што цікавяцца гісторыяй.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня