“Нядзеля ля палаца” ў Гародні



Гэта другі па ліку бясплатны канцэрт, які праходзіць на лесвіцы Палаца культуры. Гэтым разам Савецкую плошчу напоўніла класічная музыка. Адным з выступоўцаў стаў малады гурт “Aquarelle quartet”, які прыехаў, каб дабрачынна выступіць у горадзе над Нёманам.

“Класічная музыка супакойвае людзей, лечыць іх ад гарадской напружасці,” – кажа скрыпачка гурту.

– Музыка ж па-за палітыкай, эканомікай і жыццёвымі акалічнасцямі. Яна стаіць асобна. Музыка ўзвышае людзей, робіць іх дабрэйшымі. І мы хочам, каб так было і надалей. Каб людзі ўсміхаліся, слухаючы музыку, забывалі пра свае праблемы, справы, спыняліся хоць бы на хвіліну і з задавальненнем слухалі музыку.

Па словах арганізатара праекта Яўгена Альфяровіча, у наступную нядзелю, 24 ліпеня, ля палаца адбудзецца вечар кавер-бэндаў і шансону.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтаркі