Нямецкая пісьменніца Антонія Міхаэліс наведала Берасце



Сустрэча з нямецкай пісьменніцай Антоніяй Міхаэліс адбылася ў берасцейскай абласной бібліятэцы імя Максіма Горкага. Яна прайшла ў межах традыцыйнага тыдню нямецкай мовы і культуры ў Берасці. Антонія Міхаэліс адказала на пытанні аматараў яе творчасці, навучэнцаў школаў і ўніверсітэтаў, а таксама з’імправізавала жывыя чытанні ўласных твораў. Пісьменніца падкрэсліла, што гэта яе першы візіт у Беларусь, але яна ўжо прыемна ўражана:

Мне было вельмі прыемна атрымаць запрашэнне, гэта адбылося так хутка, і вельмі добра, што ў мяне як раз быў вольны час, таму што ў мяне двое малых дзетак і ў мяне заўсёды бракуе вольнага часу, каб паехаць па-за межы Нямеччыны. Я яшчэ ні разу не была ў Беларусі, трэба хоць раз у жыцці наведаць краіны бліжэйшых суседак. У мяне мала часу быць у Беларусі, але я спадзяюся, што прыеду яшчэ раз. Вельмі цудоўная краіна і вельмі цудоўныя людзі.

Антонія Міхэйліс піша прозу, вершы і п’есы для дзяцей і дарослых. Сярод найбольш папулярных яе твораў – „Рай для ўсіх”, „Казачнік”, „Па той бок цёмнага маста праз ручай”, „Кодавае слова 007″, „Тата, я і складаная стаянка” і „Караблекрушэнне на пірацкім востраве”.

Antonia_Michaelis_3

Беларускае Радыё Рацыя