«Океан Ельзи» прэзентаваў новы кліп на песню «Не йди»



«Океан Ельзи» прэзентаваў новую песню і кліп да яе пад назвай «Не йди». Прэм’ера відэа адбылася на афіцыйным канале гурту ў YouTube. Усеўкраінская радыёпрэм’ера сінгла запланаваная на 21 красавіка.

«Не йди» — сінгл з дзявятага альбома ОЕ, над якім сёння працуюць музыкі гурту. Асноўныя здымкі праходзілі ў Грузіі, а кадры пры ўдзеле музыкаў ОЕ былі знятыя ва Украіне, пад Кіевам.

https://www.youtube.com/watch?v=TD4h9Fdn3-o

Лідар ОЕ Святаслаў Вакарчук распавядае: «Рэжысёрам відэа стаў Ігар Сцекаленка, які ў свой час разам з братам Аляксандрам зняў некалькі кліпаў ОЕ, якія сталі для нас культавымі. Я давяраю яго інтуіцыі, і калі Ігар, паслухаўшы песню, прапанаваў такую філасофскую гісторыю, то адразу пагадзіўся на гэтую ідэю. Дарэчы, з’яўленне ў кадры групы ў аўто, падобным на тое, якое можна ўбачыць у кліпе «911», было маёй ідэяй. Паколькі менавіта Ігар зняў тое відэа шмат гадоў таму, я прапанаваў з’явіцца нам усёй групай у кадры ў вельмі падобнай машыне. Гэта дадало асаблівы, метафізічны сэнс».

10 снежня «Океан Ельзи» выступіць на «Менск-Арэне» ў рамках сусветнага тура, які стартуе гэтай вясной.