Пабачылі свет адразу пяць кніг шаркоўшчынскіх паэтаў і краязнаўцаў



Пяць кніг шаркоўшчынскіх паэтаў, краязнаўцаў і невідушчай жанчыны з Мёршчыны Сафіі Гуз адначасова пабачылі свет. Выпусціць кнігі вершаў, прыпевак і ўспамінаў дапамаглі глыбоцкія журналісты і актывісты. Значны ўклад у гэтую справу ўнёс Зміцер Лупач.

Па яго словах, некаторыя з кніг былі падрыхтаваныя яшчэ ў мінулым годзе, але надрукаваць іх змаглі толькі цяпер.

– Хацелася людзям дапамагчы, каб пабачылі свет іхныя творы. Я сам не ведаў, што столькі ёсць у нас таленавітых людзей. Чамусьці ў нас лічыцца, што ўсё толькі ў Менску. Насамрэч, гэта не так, ёсць шмат талентаў і ў рэгіёнах, і іх трэба падтрымліваць.

Паводле Змітра Лупача, першую кнігу ён звярстаў і дапамог выпусціць паэту з Пастаўшчыны Люцыяну Шчаснаму. З той пары ён  спрычыніўся да выхаду некалькіх дзесяткаў кніг мясцовых паэтаў, пісьменнікаў і краязнаўцаў.

 

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара